Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У ліку лепшых вадзіцеляў вобласці...

02.06.2017

 

У Жодзіне прайшоў абласны маладзёжны конкурс «Аўталэдзі-2017», арганізаваны БРСМ. У ім удзельнічалі на асабістых аўтамабілях 13 дзяўчат з розных куткоў Міншчыны – фіналісткі аднайменных раённых конкурсаў.

Прадстаўніцы самых розных прафесій дэманстравалі веданне Правіл дарожнага руху, майстэрства кіравання, творчыя таленты і, вядома, упэўненасць у сабе, асабістае абаянне. Гонар Валожыншчыны адстойвала дыспетчар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Людміла Сівец.

Пачаўся конкурс з аўтапрабегу і ўскладання кветак да манумента ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай, чые пяцёра сыноў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Далей дзяўчаты спаборнічалі ў розных намінацыях: «Сам сабе майстар», «Я – лэдзі», «Лэдзі за рулём», «Лэдзі-вопытны вадзіцель».

Лепшай стала ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Аўталэдзі-2017» прадстаўніца Мінскага раёна з рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту. А ўвогуле, усе дзяўчаты прадэманстравалі шматгранныя таленты і здольнасці. Узровень падрыхтоўкі ўдзельніц быў вельмі высокі. Камусьці проста пашанцавала крыху больш. І хоць Людміла не заняла прызавога месца, але паказала выдатныя вынікі. З такім вадзіцелем дарога не страшная. Дарэчы, ні адна з дзяўчын не засталася без падарунка.

Алеся РАДВІЛОВІЧ

Фота прадастаўлена РАНС

Задайте вопрос