Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Перамаглі “Пагранічнікі”

02.06.2017

 

На базе гімназіі № 1 Валожына прайшоў раённы этап рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”. Сёлета яна прысвечана 50-годдзю піянерскай ваенна-спартыўнай гульні “Зарніца”. Удзел у раённым этапе прынялі малодшыя школьнікі з чатырох навучальных устаноў.

У судзейскую камісію ўвайшлі ваеннаслужачыя тэрміновай службы, узначаліў яе лейтэнант А. Д. Русакоў. Суддзёй-каардынатарам стаў настаўнік фізічнай культуры А. Б. Балабан. Рабяты шырока адкрытымі вачамі глядзелі на салдат, стараліся ўлавіць кожнае слова, каб правільна выканаць прапанаванае заданне.

Гімназію прадставіў атрад “Пагранічнікі”, СШ № 2 – атрад з такой жа назвай, СШ № 1 – “Марачкі”, Пяршайскі ДССШ – “Спецназ”. Арганізатары конкурсу падрыхтавалі для хлопчыкаў і дзяўчынак сур’ёзныя выпрабаванні. Трэба было прайсці 10 тэматычных этапаў – станцыі страявой падрыхтоўкі, “Маленькія грамадзяне вялікай краіны”, “Павуцінне”, “Снайпер”, “Багна”, “Гаць”, “Міннае поле”, “Міны расцяжкі”, “Дот”, “Сакрэтны пакет”.

З запалам атрады змагаліся за перамогу ў кожным конкурсе. Дзейнічалі зладжана, падбадзёрвалі і падтрымлівалі адзін аднаго. Добрае надвор’е, якое выдалася ў гэты дзень, спрыяла задорнаму настрою дзяцей. Яны бегалі, пераадольвалі паласу перашкод, кідалі дроцікі, шукалі міны і радаваліся магчымасці пабыць на вольным паветры пад сонечнымі прамянямі.

Усе каманды годна прайшлі выпрабаванні і справіліся з заданнямі. Лепшы вынік паказаў атрад “Пагранічнікі” з сярэдняй школы № 2. Яны прадставілі наш раён на абласным этапе гульні “Зарнічка” ў Барысаве. Выпраўка юных валожынцаў і там нікога не пакінула раўнадушным. "Пагранічнікі" выдатна справіліся з усімі заданнямі і занялі пачэснае 2-е месца.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Задайте вопрос