Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Бяспечныя канікулы

06.06.2017

 

У Міжнародны дзень абароны дзяцей супрацоўнікі службы ДАІ Валожынскага РАУС правялі акцыю "Бяспечныя канікулы", мэтай якой стала праверка выканання вадзіцелямі правіл перавозкі непаўналетніх, а таксама патрабавання язды з уключаным бліжнім святлом фараў.

На працягу рэйду самыя дысцыплінаваныя кіроўцы атрымалі словы падзякі ад лейтэнанта Віталя ПАШКОЎСКАГА і маёра Андрэя БОБРЫКА, а маленькім пасажырам былі ўручаны падарункі – каляровыя альманахі з гульнямі, красвордамі, размалёўкамі і карыснай інфармацыяй пра бяспечныя паводзіны на дарогах.

Прыемны сюрпрыз і памятны падарунак у той дзень чакалі дзевяць удзельнікаў руху. Была сярод іх і жыхарка райцэнтра Наталля ШУМСКАЯ. Маладая жанчына не разгубілася, калі супрацоўнікі ДАІ загадалі спыніцца ля абочыны. Яна вопытны вадзіцель і за рулём паводзіць сябе так, каб дачушцы Валерыі нічога не пагражала. Дзяўчынка прывучана сама сядаць у спецыяльнае дзіцячае аўтакрэсла, дзе мама замацоўвае яе рамянямі бяспекі. Міліцыянеры павіншавалі гэты сямейны экіпаж са святам, падзякавалі за строгае выкананне Правіл дарожнага руху і пажадалі шчаслівых паездак.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКА

Задайте вопрос