Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Фартуна ўсміхнулася мацнейшым!

06.06.2017

 

На стадыёне мікрараёна Сельгастэхніка ў мінулую суботу прайшла спартакіяда сярод работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Валожыншчыны. Паспрачацца за званне лепшай сёлета выпала 12-і камандам. Агульныя азарт і настрой на перамогу луналі ў паветры, а ўдзельнікі, рыхтуючыся паказаць добрыя асабістыя вынікі і прынесці дадатковыя бонусы паплечнікам, старанна разміналіся...

Спаборніцтвы ладзіліся па дартсе, міні-футболе, гіравым спорце і лёгкай атлетыцы з элементамі дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу – бегу на 30 метраў, скачках у даўжыню, падцягванні (мужчыны) і пад'ёме тулава (жанчыны), а таксама нахілах уперад. Дарэчы, у апошняй дысцыпліне быў устаноўлены абсалютны рэкорд у 32 сантыметры. І належыць ён... прадстаўніку каманды воінскай часці 30695 Мікалаю Смірнову. Гэты ж хлопец аказаўся лідарам і ў падцягванні, яго вынік – 27 разоў. І толькі на адзінку саступіў яму Віталь Карпенка з райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Камандныя спаборніцтвы па гіравым спорце, якія праводзіліся ў вагавых катэгорыях да і звыш 80 кілаграмаў, таксама аказаліся відовішчнымі. Па суме набраных балаў лідзіравалі спартсмены РАНС, трошкі адсталі ад іх прадстаўнікі КСУП "Падбярэззе" і Валожынскага жылкамунгаса.

Найлепшым чынам зарэкамендаваў сябе на бегавой дарожцы падбярэзец Вадзім Садоўскі: 30 метраў ён адолеў за 5,28 секунды. Услед за ім, з разрывам у некалькі сотых секунды, фінішавалі Ілля Сікорскі (ААТ "Валожынскі льнокамбінат) і Назар Жалток, які выступаў за спартыўны клуб івянецкіх ветэранаў. У ліку рэкардсменаў спартакіяды і Вера Каваленка з сельскагаспадарчага ліцэя, івянчанка Настасся Паталей і многія іншыя...

Трэцяе месца на п'едэстале гонару заняла каманда КСУП "Падбярэззе", серабро заваявалі прадстаўнікі воінскай часці 30695, а чэмпіёнамі сёлета сталі спартсмены з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Віншуем усіх пераможцаў, а тым, хто трошкі саступіў ім, фартуна абавязкова ўсміхнецца ў наступны раз!

Сяргей САДОЎСКІ

Фота аўтара і Сяргея БОБРЫКА

Задайте вопрос