Цікава і насычана прайшоў чарговы дзень ў лагеры "Дружба". Пачаўся ён з хвілінкі бяспекі "Калі пачаўся пажар", дзе дзеці паўтарылі правілы паводзін пры пажары. Затым - падарожжа ў прыроду. На ўлонні прыроды выхаванцы паўдзельнічалі ў гульні па станцыях "Усе казкі ў госці да нас", дзе выконвалі спартыўныя і інтэлектуальныя заданні ад казачных герояў. Затым пагулялі ў рухомыя гульні і зладзілі пікнік. А завяршыўся дзень квэст-гульней "Па слядах Перамогі".






