Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вольга МАХІНА — прафесіянал з Данпрода

17.11.2023

Вольга Махіна працуе аператарам свінакомплексаў на СТАА “Данпрод”. Працоўны стаж невялікі – тры з паловай гады, тым не менш кіраўніцтва вызначае яе як адну з лепшых работніц у такім вялікім калектыве.

– Прыйшла зусім выпадкова – прачытала аб’яву, што патрабуюцца на свінакомплекс аператары, – расказвае Вольга Міхайлаўна. – Разумела, работа нялёгкая. Але як убачыла ў адным памяшканні такую колькасць свіней – разгубілася. Займаюся адкормам і сартыроўкай самых вялікіх таварных свіней – у далейшым яны пастаўляюцца на перапрацоўчыя прадпрыемствы. У нашым цэху шаснаццаць сектараў, у якіх знаходзяцца больш за дзве тысячы свіней. Абслугоўваюць іх сем чалавек.

Па словах Вольгі Махіна, кармленне аўтаматычнае – ёй трэба націснуць кнопкі, каб камбікорм паступіў у кармушкі і прасачыць, каб усё засыпалася раўнамерна і не забівалася. Вада пастаянна цячэ ў паілкі. За змену кармленне адбываецца двойчы. Няпроста адбіраць свіней і на рэалізацыю: тут патрэбны спрыт і ўмельства.

valozhin.by