Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дакрануліся да гісторыі

30.06.2017

У чэрвені навучэнцы гімназіі № 1 г. Валожына дапамаглі супрацоўнікам аддзела ЗАГС падрыхтаваць да здачы ў Нацыянальны архіў прыходскія кнігі цэркваў і касцёлаў, у якіх занатаваны рэгістрацыі актаў дзяржаўнага стану насельніцтва Валожыншчыны.

Гэта запісы аб нараджэнні, шлюбе, смерці жыхароў раёна з 1917 года. На раённым узроўні каштоўныя рукапісы павінны захоўвацца 75 гадоў, таму самыя старэйшыя ўжо здадзены ў галоўную ўстанову для захоўвання дакументаў. Некаторыя кнігі сшыты такім чынам, што ў адным экзэмпляры азначаны звесткі і за 1918, і, напрыклад, за 1938 гады. Таму тэрмін здачы ўстанаўліваецца па апошніх запісах.

Выпускнікі 9 класа Раман Грынкевіч, Аляксей Балтуцкі, будучыя адзінаццацікласніцы Карына Клачко і Вераніка Ляшкевіч з радасцю адгукнуліся на прапанову папрацаваць з “жывой гісторыяй”. Амаль тыдзень па некалькі гадзін у дзень юнакі і дзяўчаты нумаравалі старонкі пажаўцелых ад часу рарытэтаў. Маладыя людзі цікавяцца даўніной, таму такую справу палічылі карыснай для сябе. Вераніка Ляшкевіч, напрыклад, упэўнена: яе будучыня абавязкова будзе звязана з вывучэннем гісторыі.

Як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Вольга Цялеўка, важнасць дакументаў, з якімі давялося папрацаваць гімназістам, цяжка пераацаніць. Парафіяльныя запісы дапамагаюць пры ўнясенні змяненняў у пасведчанні аб нараджэнні, падцвярджэнні сваяцтва, удакладненні напісання прозвішча, пры вырашэнні пытанняў, звязаных са спадчынай.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара

Задайте вопрос