З 7-га ліпеня дэсант з 10 прадстаўнікоў Валожынскага лясгаса высадзіўся ў Жалаўскім лясніцтве Любанскага лясгаса.
Разам з калегамі з яшчэ 14 лясніцтваў Міншчыны валожынцы будуць дапамагаць з высечкай сасны на значных плошчах. Справа ў тым, што ў мясцовых лясах адбываецца масавае ўсыханне сасны ў выніку пашкоджання дрэў вяршынным караедам.
Тры брыгады першапраходцаў падрыхтоўвалі лесасекі для высечкі, правялі адвод насаджэнняў. На мінулым тыдні іх змянілі новыя работнікі. Таксама там працуе тэхніка нашага лясгаса: харвестар “Сампа”, харвестар “Амкадор”, фарвардар “Амкадор”, трактар “МТЗ-82” з гідраманіпулятарам. У бягучым месяцы нашы лясгасаўцы павінны выразаць 27 гектараў пашкоджанага лесу і нарыхтаваць прыкладна 8 тысяч кубаметраў драўніны. Рэалізацыя яе будзе арганізавана на месцы.
Наталля Штэйнер



