З 21 ліпеня галоўным урачом установы аховы здароўя "Валожынская цэнтральная раённая бальніца" працуе Павел Алегавіч ГАНЧАР.
П. А. Ганчар нарадзіўся ў Смаргоні ў 1988 годзе, у 2012-м закончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці "Педыятрыя". Пасля завяршэння вучобы Павел Алегавіч прыйшоў у калектыў ЦРБ урачом-інтэрнам, затым працаваў педыятрам дзіцячай кансультацыі, а з 2013 года быў прызначаны на пасаду загадчыка паліклінікі.



