Дашкольны ўзрост называюць самай першай прыступкай на шляху фарміравання асобы. З ранняга ўзросту маленькі чалавек імкнецца да самастойнасці, спрабуе спазнаць усё новае. Адным з важных фактараў, якія спрыяюць усебаковаму развіццю дзіцяці, з’яўляецца чытанне і наведванне бібліятэкі, бо менавіта кніга вучыць яго назіраць за навакольным светам, вучыць марыць, развіваць уяўленне і фантазію. І вельмі важна, каб кніга ўвайшла ў жыццё маленькага чалавека як мага раней.
З мэтай выхавання любові да чытання і кнігі, фарміравання патрэбы звятрацца да кнігі ў пошуку адказаў на ўзнікаючыя пытанні, у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы рэалізуецца мэтавая праграма па прапагандзе і падтрымцы дзіцячага чытання для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Чытанне адкрывае свет”. Праграма ўзгоднена з начальнікам раённага аддзела адукацыі, спорта і турызма. Уключае тры накірункі: “Пазнай свет з кнігі” (работа з дзецьмі дашкольнага ўзросту), “Чытача гадуем ў сям’і” (работа з сям’ёй), “Свет вакол нас” (работа з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту).
Менавіта у рамках першага раздзела праграмы – “Пазнай свет з кнігі”, на базе бібліятэкі, адукацыйная пляцоўка “МАМАКІДС” (Валожынскага РСПЦ) праводзіла заняткі для дзяцей да 3 гадоў. У чытальнай зале “Малышок” спецыяліст Валожынскага РСПЦ праводзіла развіваючыя заняткі, а бібліятэкары падбіралі літаратуру, якая адпавядае тэматыцы заняткаў.
Сумесна з “МАМКІДС” сёлета прайшоў першы у нашым горадзе букросінг. У праграме быў абмен кнігамі, удзельнікі лялечнага гуртка “Сонейка” паказалі казку “Тры парасяці”, спецыяліст Валожынскага РСПЦ праводзіла с децьмі развіваючыя заняткі.



