Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

112 тон насення

28.07.2017

Прадстаўнік ДУП “Валожынскае ПМС” Пётр Генадзьевіч АЛЕКСАНДРОВІЧ шчыруе на палях ААТ “Агра-Вішнеўскі” – займаецца ўборкай рапсу. Мясцовы жыхар, ён ужо 8-ы сезон падчас уборачнай кампаніі накіроўваецца сваёй арганізацыяй у гаспадарку. Таксама, як і працаўнікі сельгаспрадпрыемства, турбуецца за будучы хлеб, які, дарэчы, абяцае быць добрым. З-за надвор’я ўборка пачалася пазней, чым у мінулыя гады, але намалот за першыя пяць дзён радуе. Ураджайнасць складае 13,6 ц/га. На камбайне “КЗС-1218” Пётр Генадзьевіч намалаціў 112 тон насення. Засталося ўбраць каля 25 гектараў засеянай плошчы. На гэтым камандзіроўка для вопытнага механізатара не скончыцца. Разам з вішнеўцамі ён будзе змагацца за ўраджай-2017 да апошняга коласа.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Сяргея БОБРЫКА