Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

САКРЭТЫ ПАСПЯХОВАЙ УБОРКІ

28.07.2017

 

      Практычныя заняткі па пытаннях арганізацыі і кантролю якасці ўборкі ўраджаю рапсу і зерневых культур прайшлі ў аўторак на базе СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” пад старшынствам кіраўніка раённай вертыкалі ўлады М. А. Астрэйкі. У семінары-вучобе прынялі ўдзел галоўныя інжынеры і аграномы сельгасарганізацый раёна.

    Пытанням уборкі рапсу надаецца вельмі вялікая ўвага, бо ён з’яўляецца крыніцай высакаякаснага расліннага алею і кармавога бялку. Да таго ж, салому гэтай культуры можна паспяхова выкарыстоўваць у якасці арганічных угнаенняў. Яшчэ адзін важны аспект: цана на рапс перавышае ў 3-3,5 раза кошт зерневых культур, што дае магчымасць сельгаспрадпрыемствам атрымліваць добры прыбытак. Напрыклад, сёлета яго закупляюць па 734 рублі за 1 тону.

    Якасць уборкі рапсу ў многім залежыць ад падрыхтоўкі камбайнаў і прафесіяналізму камбайнераў. Таму асаблівая ўвага падчас семінара-вучобы была звернута на дадатковую герметызацыю асобных вузлоў і элементаў зернеўборачнай тэхнікі, якая дазваляе пазбегнуць уцечкі рапсу.

    Сёлета на ўборцы рапсу ў раёне задзейнічаны 41 камбайн – у асноўным “КЗС-1218” і “Лексіёны”. Каб тэхніка працавала без збояў і якасна ўбірала ўраджай, у Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі створана група па тэхналагічнай настройцы і праверцы герметызацыі з ліку інжынерна-тэхнічных работнікаў, якой кіруе дырэктар навучальнай установы Уладзімір Іванавіч Мітрошчанкаў. Штодзень яны выязджаюць на палеткі і разам з камбайнерамі правяраюць не толькі, як праводзіцца ўборка рапсу, але і сочаць за работай ворыўных агрэгатаў – узорванне глебы таксама мае вялікае значэнне ў тэхналагічным працэсе.

    Па стане на 26 ліпеня ў сельгаспрадпрыемствах убраны 1289 гектараў рапсу, што складае 35,9 працэнта ад пасяўной плошчы. Намалочны 2037 тон масланасення рапсу пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 15,8 цэнтнера з гектара. Самую большую ўраджайнасць рапсу атрымліваюць у КСУП “Сугвазды-агра” – 28,3 ц/га. Больш за 25 цэнтнераў з гектара маюць у СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, у ТАА “Адамова” ўраджайнасць складае 22,2 ц/га. У астатніх гаспадарках атрымліваюць з гектара ад 11,4 да 19,2 цэнтнера.

    Амаль усё масланасенне рапсу адразу ж ідзе на продаж. Так, на ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс” пастаўлена 1100 тон, ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” – амаль 80 тон, больш за 150 тон прададзена Гарадзейскаму цукроваму камбінату і 27 тон – Маладзечанскаму камбінату хлебапрадуктаў.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Задайте вопрос