Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Уборка Прешаи

04.08.2017

Уборка-2017 яшчэ не набрала поўную сілу, а зернесушыльны комплекс КСУП “Пяршаі-2014” працуе амаль бесперапынна. Запусцілі сушыльную печ два тыдні назад. У дзень высушваецца да 120 тон. За гэты час спарадкавана 500 тон насення азімага рапсу. З улікам работы сушылкі ў Манькавічах высушана 638 тон гэтай культуры. За першы дзень уборкі азімага трыцікале на комплекс паступіла 115 тон зерня.

Аператару Валянціну Зігмундавічу ХАЛЕВІЧУ і яго памочніку Юрыю Уладзіміравічу ЗАГОРСКАМУ дапамагаюць навучэнцы сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, якія ў складзе студатрада накіраваны ў гаспадарку. Пачалі часовую працоўную дзейнасць юнакі на полі, дзе растуць цукровыя буракі. Некалькі дзён займаліся праполкай. Зараз першакурснік Яўген РУБАЦКІ і другакурснік Павел КАЗАК прыступілі да работы на комплексе. Абавязкі не складаныя: падграбаць, падмятаць, увогуле сачыць за парадкам. Як адзначыла намеснік камандзіра атрада Алена Міхайлаўна Бубневіч, падганяць хлопцаў няма патрэбы: кожны спадзяецца за час працоўнага семестра зарабіць грошы. Супрацоўнікі сельгаспрадпрыемства з удзячнасцю прымаюць дапамогу моладзі.

Задайте вопрос