Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

МУЗЫКА АБУДЖАЕ ДУШУ

04.08.2017


Сёлета ў 15-ы, юбілейны раз пры Івянецкім касцёле Св. Міхала ў рамках маладзёжнага злёту працавала Музычная майстэрня.

Моладзь каталіцкіх парафій Беларусі і Польшчы палюбіла Івянец як месца, дзе збіраюцца аднадумцы, дзе грае музыка, пануе ўзнёслы настрой і гучаць пранікнёныя малітвы. У апошні тыдзень ліпеня гарпасёлак адразу павялічыўся на 236 юных асоб. Гэта былі вучні старэйшых класаў, студэнты, аб’яднаныя чыстым духоўным памкненнем – пасылаць хвалу Усявышняму і дзякаваць Яму за жыццё на гэтым цудоўным свеце.

Кожны вечар, калі на непаўторны Івянец лілося святло нябесных зорак, увысь падымаліся песні ў выкананні юнакоў і дзяўчат. Самым папулярным інструментам была спадарожніца ўсіх вандроўнікаў – гітара, але не забытымі аказаліся флейты, баяны, акардэоны, фартэпіяна. Вельмі парадавала слухачоў майстэрства струннага квартэта з Польшчы.

Музычная майстэрня – праект не толькі для вернікаў, але і для тых, хто яшчэ шукае Бога. Усебакова падтрымліваюць мерапрыемства органы мясцовай улады, праваахоўнікі, медыкі і супрацоўнікі МНС. Жыхары ж Івянца і навакольных вёсак адораны магчымасцю далучыцца да прыгожага, а таксама бачыць, наколькі сапраўдная вера патрэбна маладому пакаленню.

Застаецца толькі падзякаваць галоўнаму рупліўцу, пробашчу касцёла Св. Міхала айцу Леху Баханэку за стваральную сілу яго багатай душы.

Задайте вопрос