Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

МЕХАНІЗАТАР ПА ПРЫЗВАННІ

16.08.2017

 

     Сяргей Міхайлавіч ШАЛКОЎСКІ – механізатар ААТ “Агра-Дубінское”. Усё яго жыццё звязана з гэтай гаспадаркай – былым калгасам “Зара”, дзе працавалі бацькі.

     Пачаў уносіць свой уклад у агульную справу хлапчуком – разам з сябрамі дапамагаў сельгаспрадпрыемству ў перыяды ўборкі. Былы вучань Узбалацкай васьмігодкі з маленства прывучаны не цурацца ніякай работы. У яго роднай школе існавалі выдатныя традыцыі працоўнага навучання: вучні самі апрацоўвалі вопытны ўчастак, гадавалі трусоў, дзяжурылі па сталовай, пасля ўрокаў самі прыбіралі класы, а дома стараліся падтрымаць старэйшых сваякоў у іх гаспадарчых клопатах. Таму юнакам і дзяўчатам было даволі лёгка адаптавацца ў дарослым жыцці. Сяргей Міхайлавіч яшчэ ў той час “захварэў” тэхнікай і бачыў сябе толькі за рулём трактара.

    Адразу пасля заканчэння Валожынскага ПТВ-208 прыйшоў у калгас механізатарам. З той пары мінула ўжо 27 гадоў. Шмат рознай тэхнікі асвоіў за гэты перыяд. Не адзін сезон адпрацаваў на камбайне падчас уборачных кампаній, быў у ліку тых, хто па намалотах перавысіў планку ў тысячу тон.

     За зімовы перыяд Сяргей Міхайлавіч разам з калегамі прыклаў максімум намаганняў для таго, каб падрыхтаваць тэхнічны арсенал гаспадаркі да выхаду на палеткі. Здаецца нядаўна шчыравалі на сяўбе, а ўжо надышоў час жніва. Мы засталі механізатара ў полі, калі ён займаўся ўборкай азімага рапсу.

Задайте вопрос