Дарагія ветэраны Вялікай Айчынная вайны,
жыхары і госці Валожыншчыны!
Ад шчырага сэрца віншуем вас з Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і з Днём горада!
У жыцці кожнай дзяржавы, кожнага народа ёсць асабліва ўрачысты і святочны дзень, які аб′ядноўвае людзей любога ўзросту, нацыянальнаці, веравызнання. Для нас, беларусаў, - гэта Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Святкуецца ён у Дзень вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Радаць гэтага свята падзяляе ўвесь беларускі народ. У гэтыя перадсвяточный дні мы дасылаем словы вялікай удзячнасці і павагі ветеранам – людзям, якія вызвалілі нашу краіну ад нашэсця ворага. Вы, паважаныя ветэраны, не шкадавалі сваіх жыццяў дзеля таго, каб наш беларускі народ мог сустракаць кожны свой дзень у міры і спакоі, каб будучыя пакаленні жылі, вучыліся і працавалі ў свабоднай дэмакратычнай краіне, прадаўжаючы справы сваіх дзядоў і прадзедаў. Вялікі дзякуй вам за гэта і нізкі паклон.
Валожын вызвалены 5 ліпеня, таму свята горада мы таксама святкуем гэтымі днямі. Багатая гісторыя Валожыншчыны дазваляюць нам ганарыцца зямлёй, на якой мы жывем, любіць яе і зберагаць для нашчадкаў.
Жыхары Валожыншчыны свята ўшаноўваюць набыткі старэйшых пакаленняў. Самааддана шчыруюць яны ў розных галінах народнай гаспадаркі, праслаўляючы сваю Радзіму, свой родны горад стваральнай працай, гасціннасцю і дабразычлівасцю.
Дзякуй вам, дарагія валожынцы! Жадаем вам здароўя, дабрабыту, міру і цудоўнага святочнага настрою!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



