Камбайнеры КСУП "Пяршаі-2014" Анатоль Іванавіч ЖАМОЗДЗІК і Вадзім Анатольевіч АДАМОВІЧ другімі на Валожыншчыне перасягнулі планку намалоту ў 1000 тон. Майстры хлебнага поля таксама атрымалі заслужаныя Падзячныя лісты, падарункі і пажаданні плённай працы на карысць раёна, вобласці, краіны. Дзякуючы залатым рукам гэтых людзей, штодзень беларускі каравай-2017 істотна прыбаўляе ў вазе...



