Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У сям’і тысячнікаў прыбыло!

24.07.2024

Атрад лідараў жніва-2024 папоўніўся новымі імёнамі. У аўторак іх з’явілася ажно сем.

bobrovichi-kopiya.jpg

Адразу чатыры тысячнікі – у “Бабровічах”. Запаветнага намалоту дасягнуў камбайнер Вячаслаў Квяткоўскі. Адзінка з трыма нулямі пакарылася і тром вадзіцелям: Леаніду Іоду, Юрыю Сізову і Аляксандру Калянковічу.

12-3.jpg

Тысячнікамі сталі і вадзіцелі іншых гаспадарак: у “Багданаўскім” – Сяргей Радзюк, у “Агра-Дубінскім” – Аляксандр Мамонька, у “Пяршаях-2014” – Аляксандр Голуб.

golub-kopiya.jpg

Усяго на раніцу 23 ліпеня ў раёне налічвалася 2 камбайнеры-тысячнікі і 7 вадзіцеляў, якія перавезлі па тысячы тон збожжа.

agro-dubinskoe-kopiya.jpg

Да ўшанавання пераможцаў далучыліся грамадскія аб’яднанні. Старшыні раённай арганізацыі “Белай Русі” Юлія Матус, раённага аб’яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай, раённага савета ветэранаў Таццяна Ціганіна і райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій Адамовіч віталі ўладароў жніўных палеткаў прама ў полі на ржышчы. Кожны з іх атрымаў Падзяку старшыні райвыканкама і падарункіі ад грамадскіх аб’яднанняў.

Источник:https://valozhin.by/24072024/u-syami-tysyachnika%d1%9e-prybylo/

Задайте вопрос