Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ДАПАМОГА ЛІШНЯЙ НЕ БЫВАЕ

05.09.2017

 

Аднак атрымаюць яе тыя, хто сапраўды мае на гэта не толькі патрэбу, але і аргументаванае законам права. У гэтым упэўніліся наведвальнікі, якія завіталі на чарговы выязны прыём старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалая Анатольевіча Астрэйкі. Афіцыйнае мерапрыемства прайшло ў адміністрацыйным корпусе цэнтральнай раённай бальніцы.

Першай звярнулася да старшыні райвыканкама жыхарка вёскі Гародзькі, члены сям’і якой працуюць у ААТ “Лоск”. Яна прасіла пасадзейнічаць у тым, каб кіраўнік названай гаспадаркі аказаў дапамогу дзецям да школы. Пры высвятленні абставін стала вядома, што па лініі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама людзі ўжо атрымалі прызначаныя на гэтыя мэты матэрыяльныя сродкі. Мікалай Анатольевіч указанае пытанне адрасаваў для разгляду дырэктару сельгаспрадпрыемства.

А вось зварот дзвюх жыхарак дома № 4 па вуліцы Міру райцэнтра быў задаволены без ніякіх ваганняў. Сутнасць іх праблемы заключалася ў тым, што з-за паломкі водасцёкавай сістэмы (адарваўся кавалак жолаба) на балконы трапляе лішняя вільгаць. Паколькі гэты дом з’яўляецца жыллёва-будаўнічым кааператывам, ён не стаіць на балансе РУП “Валожынскі жылкамунгас”. Жыхары пацярпелых кватэр звярталіся за дапамогай да прафесіянала. Той сказаў, што работы магчыма выканаць толькі праз дах, а значыць, патрабуюцца паслугі альпініста. А вось такога спецыяліста можна наняць з дазволу ЖКГ. Па тлумачэнні начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама і кіраўніка гэтай структуры, пакуль праводзіцца тэндар на заключэнне кантракта з альпінісцкай арганізацыяй. Хутка яго вынікі стануць вядомыя, і насельнікі дома № 4 па вуліцы Міру нарэшце атрымаюць магчымасць скарыстацца паслугамі кваліфікаванага спецыяліста.

Трэцяй да кіраўніка Валожыншчыны зайшла дэлегацыя – 5 прадстаўнікоў вёскі Петрусоўшчына, на базе якой развіваецца экапасяленне “Росы”. Гутарка цягнулася доўга, яе змест наступны: у прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і экалагічнага харчавання ўзніклі спрэчкі з уладальнікамі аграсядзібы, якая месціцца побач з пасяленнем. Супярэчнасці тычацца розных аспектаў жыццядзейнасці абодвух бакоў, а нармальнага дыялогу ніяк не ўдаецца дасягнуць. Вяскоўцы прывялі дакументальныя доказы парушэнняў дамоўленасцяў і папрасілі дапамогі ў вырашэнні канфлікту. М. А. Астрэйка даручыў выехаць на месца кіраўнікам землеўпарадкавальнай і геадэзічнай, лясной і санітарнай службаў, высветліць абставіны і расставіць кропкі над “і”…

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Задайте вопрос