У былой “сталіцы кантрабандыстаў” прайшоў фестываль культур. Сёлета на фестывалі прэзентавалі беларускую, польскую, яўрэйскую і літоўскую культуры.
Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, Ракаўскі сельскі выканаўчы камітэт, Амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут у Мінску. Акрамя гэтага праект падтрыманы пасольствам Дзяржавы Ізраіля ў Беларусі.
Падчас свята можна было пачаставацца нацыянальнай кухняй, паслухаць выступы народных калектываў, прыняць удзел у квэсце і паслухаць выступ Лявона Вольскага.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел і члены Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім”. Магчыма, у наступным годзе ў рамках Ракаўскага фэста атрымаецца зрабіць адмысловы стэнд-выставу, прысвечаную “рыжскай мяжы” ля Заслаўя-Ракава.



