Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

НАПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА

15.09.2017

 

Сёння – Дзень бібліятэк. У век Інтэрнэту і нанатэхналогій кніга па-ранейшаму застаецца запатрабаванай. Пра гэта, як ніхто, ведаюць бібліятэкары. Сёння ў раёне дзейнічаюць 15 бібліятэк і 1 бібліёбус, які абслугоўвае 12 вёсак па 7-і маршрутах. Амаль пры кожнай кніжнай установе адкрыты клубы па інтарэсах, у тым ліку 8 – для дзяцей. Агульная колькасць кніжнага фонду зараз перавышае 194000 адзінак, штогод на яго абнаўленне выдзяляецца 57000 рублёў. Прывабліваюць наведвальнікаў бібліятэк і паліцы з перыядычнымі выданнямі. Зараз у чытальных залах можна пагартаць старонкі 98 найменняў беларускіх часопісаў і газет і 36 расійскіх.

Усё часцей у бібліятэкі прыходзяць людзі, каб скарыстацца магчымасцямі сучаснай аргтэхнікі, атрымаць віртуальную юрыдычную кансультацыю пры дапамозе электроннай прававой базы. На дадзены момант паслуг на платнай аснове бібліятэкарамі-спецыялістамі аказана на 4300 рублёў (пры плане на год – 6000 рублёў).

У ліку лепшых устаноў можна назваць цэнтральную дзіцячую бібліятэку (загадчыца Алена Трасцянка), Івянецкую гарпасялковую (загадчыца Ірына Бурачэўская), сельскія бібліятэкі ў Гародзьках, Вішневе, Дорах. Загадчыцамі ў іх працуюць Марыя Сярэдзіч, Алена Жвірко, Ганна Афоніна. Гэта спецыялісты сваёй справы, людзі, улюбёныя ў кнігу, якія ўмела падбіраюць ключы да сэрцаў чытачоў.

Алена ЗБІРЭНКА

Задайте вопрос