Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

КАБ НЕ ЗГАСАЛА ЦІКАВАСЦЬ ДА ВЕДАЎ...

29.09.2017

 

Аксана Аляксандраўна РУСОВІЧ працуе настаўнікам вось ужо дзесяць гадоў. Зараз выкладае матэматыку ў сёмых, восьмых і ў профільным матэматычным адзінаццатым класах Івянецкай школы.

Кажа, што яе галоўная мэта – навучыць дзяцей думаць лагічна, каб у далейшым жыцці прымаць узважаныя і рацыянальныя рашэнні, а яе прадмет у гэтым – галоўны памочнік. Самае любімае ў працы – калі на ўроку вучні зразумелі ўсё, што настаўніца хацела расказаць, тады адразу бачны вынік.

Настаўніца займаецца медыяпраектам, у рамках якога вучыць школьнікаў працаваць з інтэрнэтам і разнастайнымі крыніцамі інфармацыі адтуль. Напрыклад, яны шукаюць матэматычныя неадпаведнасці і фэйкі ў фільмах, бяруць кулінарныя рэцэпты і вылічваюць правільныя прапорцыі прадуктаў. Да гэтых урокаў рыхтавацца цяжка, але вучням падабаецца займацца такім чынам, яны з энтузіязмам працуюць над заданнямі.

У сваё прафесіянальнае свята Аксана Аляксандраўна жадае, каб у дзетак не згасала цікавасць да ведаў, а настаўнікам – вялікага цярпення.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Задайте вопрос