Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя педагогі Валожыншчыны!

29.09.2017

 

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!

У гэты дзень самыя цёплыя словы хочацца сказаць настаўнікам і выхавальнікам, кіраўнікам педагагічных калектываў, усім, хто забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто клапоціцца аб развіцці, здароўі і будучыні нашых дзяцей.

Вучыцца, пазнаваць навакольны свет – натуральны чалавечы стан, а прапанаваць новыя ідэі і веды, даць інструмент пазнання – задача тых, каго мы сёння віншуем. Таму так важна, каб у перыяд актыўнага даследавання свету побач з дзецьмі быў сапраўдны педагог. Ён дапаможа засвоіць не толькі школьныя ўрокі, але і спасцігнуць урокі маральнага выбару.

Ваша педагагічнае майстэрства, веды і інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярпенне і настойлівасць у многім вырашаюць шляхі фарміравання новай асобы, здольнай пастаянна павышаць свой адукацыйны і прафесійны ўзровень, плённа працаваць, эфектыўна і паспяхова весці справы, творча мысліць і прымаць адказныя рашэнні, садзейнічаць росквіту дзяржавы.

Жадаю вам стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае. Няхай усведамленне важнасці і неабходнасці вашай працы для развіцця грамадства надае сілы ў выкананні высакароднай справы. Шчасця, здароўя, творчых здзяйсненняў, жыццёвага аптымізму і заўсёды добрага настрою!

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Задайте вопрос