Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ПАШПАРТЫ ГАТОЎНАСЦІ АТРЫМАЛІ

04.10.2017

 

Скора будзе дадзены старт ацяпляльнаму сезону, а гэта значыць, што ў камунальнікаў пачнецца самы адказны перыяд.

Сёлета РУП “Валожынскі жылкамунгас” за ўласныя сродкі замяніла на кацельні ў Брыльках два неэканамічныя катлы на сучасныя, якія будуць працаваць на “блакітным” паліве. Мадэрнізацыя абышлася прадпрыемству ў 60000 рублёў. Грашовы баланс тут плануюць ураўнаважыць аптымізацыяй: устаноўка новага абсталявання дазволіла скараціць колькасць працуючых на кацельнай.

Энергаэфектыўныя катлы панясуць у новым сезоне цяпло і для выхаванцаў Ракаўскага дзіцячага сада. Толькі на мантажныя работы камунальнікамі было выдаткавана больш за 15000 рублёў, усяго ж на перааснашчэнне аб’екта затрачана звыш 65000.

Згодна з планавым заданнем выканана пракладка на цеплатрасах ПІТ-трубаў. Усе 187 жылых дамоў, якія абслугоўваюцца кацельнымі жылкамунгаса, атрымалі пашпарты гатоўнасці задоўга да пачатку зімы. Кацельні, а іх у раёне налічваецца 34, уключацца ў работу па першым запатрабаванні.

Не гублялі часу і работнікі ўчастка добраўпарадкавання. Для пасыпкі дарог набыта неабходная колькасць пясчана-солевых сумесей, снегаўборачная тэхніка прайшла тэхагляд і гатова да эксплуатацыі.

Алена ЗБІРЭНКА

Задайте вопрос