Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ТРЫМАЦЬ ПРЭСТЫЖ ПРАДПРЫЕМСТВА

30.10.2017

 

Аўтапарк № 14 за гады свайго існавання зведаў перыяды і ўзлётаў, і падзенняў.

Сёння, як прызнаўся дырэктар Уладзімір Дзесюкевіч, эканамічная сітуацыя далёкая ад ідэальнай, але на працягу апошніх месяцаў фіксуецца станоўчая дынаміка. Калектыў аўтапарка зараз налічвае 82 чалавекі. Сярод іх шмат тых, хто ўсё жыццё аддаў аўтатранспартнай справе. Так, начальнік майстэрні Валянцін Васільевіч Шакун мае за плячамі 40 гадоў стажу на адным прадпрыемстве. І гэта далёка не адзінкавы прыклад працоўнага доўгажыхарства. Ветэранамі смела можна назваць вадзіцеляў аўтобусаў Антона Эдуардавіча Княжэвіча, Сяргея Дзмітрыевіча Згірскага, Пятра Фёдаравіча Краўцова, Віктара Іосіфавіча Качалку, Анатоля Рыгоравіча Сафронава, Івана Іванавіча Станкевіча, старшага кладаўшчыка Рамана Мамертавіча Грынявецкага, слесараў Віктара Мікалаевіча Жэку і Мікалая Пятровіча Ганько, вадзіцеля грузавога транспарту Мікалая Уладзіміравіча Шакуна, старшага інспектара па кантролі Здзіславу Іосіфаўну Гайко.

Рабочы дзень у транспартнікаў пачынаецца рана. У 6.00 большасць аўтобусаў адпраўляюцца ў рэйс. Зараз аўтапаркам абслугоўваюцца 27 прыгарадных маршрутаў, 2 гарадскія і 7 міжгародніх. Грузавыя аўтамабілі раз’язджаюцца нават за межы вобласці. Для эфектыўнай дзейнасці ажыццяўляюцца прычапныя перавозкі. Гэта прыносіць і эканамічную выгаду аўтапарку, і высокі індывідуальны даход занятаму шафёру.

Цесныя партнёрскія сувязі Валожынскі філіял “Мінаблаўтатранс” захаваў з сельгаспрадпрыемствамі раёна, з Гарадзейскім цукровым камбінатам, філіялам КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167”. Маюць патрэбу ў вадзіцелях аўтапарка і будаўнікі аўтатрасы М6. Калі паўгода назад дарожныя лісты выпісваліся на 9-10 грузавых адзінак транспарту, то на цяперашні момант заняты штодня не менш за 14. 

Для таго, каб на гарызонце прадпрыемства нарэшце замаячыў эканамічны поспех, неабходна рашыць дзве задачы: спагнаць даўгі з суб’ектаў АПК раёна і абнавіць машынны парк на 80 працэнтаў. Не лішняй акажацца і абяцаная дапамога з раённага бюджэту на набыццё новых аўтобусаў малой напаўняльнасці.

Калектыў ААТ “Мінаблаўтатранс” філіяла “Аўтапарк № 14” у будучыню глядзіць з надзеяй і верыць, што лепшыя дні не за гарамі.

Алена ЗБІРЭНКА

Задайте вопрос