У рамках акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня дзіцяці, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І. С. МАРКЕВІЧ прывёз падарункі і ў шматдзетную сям’ю Вольгі Антонаўны і Юрыя Багданавіча КАСПЯРОВІЧАЎ, якія жывуць у Івянцы. Кожны з пяці дзяцей гэтай вялікай і дружнай сям’і – Алена, Леанід, Антон, маленькія двайняткі Анечка і Насцечка – атрымаў асабісты пакет з бялізнай ад знакамітага беларускага вытворцы трыкатажных вырабаў кампаніі “Марк-Фармэль”. Іван Станіслававіч адзначыў, што ён не проста так завітаў да іх, а як дэпутат бярэ шэфства над гэтай сям’ёй і абавязуецца дапамагаць ім у карысных і патрэбных пачынаннях.
Алена ЗАЛЕСКАЯ
Фота Сяргея САДОЎСКАГА



