3 верасня ў Клецку прайшоў абласны галіновы агляд мастацкай самадзейнасці Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. У ім прынялі ўдзел аматары мастацкай самадзейнасці з 18 лясгасаў Міншчыны.
На суд журы валожынцы прадставілі два нумары мастацкай самадзейнасці. За тэатралізаваную песню “Горят костры далекие” з рэпертуару групы “Золотое кольцо” жаночая вакальная група была ўдастоена трэцяга месца.
У намінацыі “За лепшы сцэнічны вобраз і артыстызм” быў узнагароджаны дыпломам першай ступені намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Сяргей Мікеня.
Пасля завяршэння праграмы агляду-конкурсу ўсе ўдзельнікі былі запрошаны на экскурсію ў Нясвіжскі замак.
Там у тэатральнай зале Радзівілаўскага палаца адбылося ўзнагароджванне пераможцаў, што, па словах субяседніка, стала вельмі ўражваючым і запамінальным момантам. Пераможцы і прызёры агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.



