Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

СЛУЖЫЦЬ ЛЮДЗЯМ

22.12.2017

 

 

Такое пажаданне выказала валожынскім медыкам начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама Наталля Іларыёнаўна БАЯРСКАЯ падчас правядзення ў райвыканкаме выязнога прыёму грамадзян.

Пытанняў да абласнога кіраўніцтва ў жыхароў раёна не ўзнікла, што, у сваю чаргу, сведчыць аб станоўчай рабоце медыкаў Валожыншчыны. Гэта пацвердзіла і Н. І. Баярская, адзначыўшы, што ў раёне няма невырашальных пытанняў, якія тычацца медыцынскай дапамогі. Адміністрацыя райбальніцы спраўляецца з праблемамі і ўмее іх вырашаць, калі яны не даходзяць на больш высокі ўзровень.

Да таго ж і ў галоўнае ўпраўленне зваротаў ад валожынцаў паступае найменшая колькасць у параўнанні з іншымі раёнамі Мінскай вобласці. У большасці пытанні тычацца павышэння групы інваліднасці пры спрэчнай сітуацыі і выпісвання льготных прэпаратаў, якія не ўваходзяць у фармулярны спіс ці замежнай вытворчасці.

Станоўчую ролю на аказанне якасці медыцынскіх паслуг адыграла забеспячэнне кваліфікаванымі кадрамі – сёлета ў раённыя бальніцы вобласці прыйшлі больш за 400 маладых спецыялістаў. Таксама павялічылася іх замацаванасць на першым працоўным месцы. І ў гэтым важную ролю адыграла мясцовая ўлада, якая пайшла насустрач медыкам у выдзяленні жылля. Цікавасць да работы надае сучаснае медыцынскае абсталяванне і магчымасць развівацца.

Падтрымлівае Н. І. Баярская і пазіцыю назначэння на адказныя пасады маладых кіраўнікоў, бо ў іх ёсць жаданне працаваць і штосьці мяняць. У прыватнасці, бачна, што малады галоўны ўрач нашай Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы Павел Алегавіч Ганчар умее вырашаць пытанні ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы: працягваўся і будзе ў далейшым працягвацца рамонт, набывалася абсталяванне. А самае галоўнае – замацаваўся кадравы патэнцыял. Моладзь – гэта жыццё і рух наперад. Таму абласны кіраўнік пажадала кіраўніку медыцынскай галіны раёна і яго калектыву яшчэ доўгія гады не губляць энергіі і запалу, служыць і служыць людзям, стаяць на варце аховы здароўя насельніцтва раёна.

Адна з галоўных задач, якая зараз стаіць перад медыкамі, – павышэнне дэмаграфічнай бяспекі: зніжэнне смяротнасці, дзе акцэнт робіцца на зніжэнне смяротнасці асоб працаздольнага ўзросту, дзіцячай смяротнасці. Акрамя гэтага, ва ўзаемадзеянні з іншымі зацікаўленымі ведамствамі неабходна павышаць нараджальнасць. Сёлетні год стаў першым і паказальным, калі на Міншчыне недалічыліся 1,5 тысячы немаўлят у параўнанні з 2016 годам.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Задайте вопрос