Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ПАДАРЫЛІ РАДАСЦЬ ДЗЕЦЯМ

29.12.2017

 

Крочыць па краіне традыцыйная дабрачынная рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”. У яе рамках у Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі развіцця завіталі з навагоднімі падарункамі шматлікія высокапастаўленыя госці, сярод якіх былі міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Ігаравіч ШАМКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ, старшыня Савета дырэктараў ТАА «Еўрагандаль» Аляксандр Іванавіч ЛІТВІН.

У складзе дэлегацыі, што завітала ва ўстанову, каб падарыць яе выхаванцам радасць, былі таксама намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Рыгоравіч Старавойтаў, старшыня Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў Сяргей Фадзеевіч Халява, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Мікалаевіч Філімонаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Францавіч Глінскі, прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама і раённага выканаўчага камітэта, кіраўніцтва мытных структур і натарыята, многіх іншых службаў і ведамстваў розных форм уласнасці.

Усе гэтыя людзі цёпла і сардэчна павіншавалі выхаванцаў, кіраўніцтва і педагогаў дома-інтэрната з надыходзячымі навагоднімі святамі. Як слушна падкрэслівалі выступоўцы, Новы год – гэта сямейнае свята, а для дзяцей – надзея на цуд. І дарослыя абавязаны ўсямерна ўключыцца, каб гэтыя чаканні апраўдаліся.

Падарункаў – трэба адзначыць, надзвычай прадуманых і неабходных як для саміх дзетак, так і для далейшага функцыянавання ўстановы, умацавання яе матэрыяльна-тэхнічнай базы – было шмат. А юныя выхаванцы ў адказ наладзілі сапраўднае казачнае прадстаўленне, чыталі вершы, спявалі песні і танцавалі… Не кожны госць змог стрымаць эмоцыі, калі бачыў, колькі душы яны ўкладаюць у свае выступленні. А яшчэ многія пераканаліся, што нават інвалідныя каляскі не становяцца перашкодай для раскрыцця шматгранных талентаў маладзенькіх артыстаў, іх духоўнай моцы, умення радавацца кожнай хвіліне… Трэба сказаць, што ва ўсіх удзельнікаў і гледачоў пераднавагодняга мерапрыемства панаваў прыўзняты настрой. На завяршэнне дзеці падарылі шаноўным гасцям зробленыя ўласнымі рукамі сувеніры. Яшчэ адным сюрпрызам для іх стаў святочны салодкі стол.

Тэкст і фота

Сяргея САДОЎСКАГА

Задайте вопрос