Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Нашы дзеці

05.01.2018

Шмат гадоў пры храме Святых Роўнаапостальных цара Канстанціна і царыцы Алены ў Валожыне працуе Нядзельная школа. Ганна Іванаўна Косік выкладае Святое пісанне Старога і Новага запаветаў, праваслаўную культуру і этыку, такім чынам закладваючы асновы веры ў душы сваіх маленькіх выхаванцаў. Вельмі важна, што тут не проста набываюць пэўныя веды, але ў дзяцей ёсць магчымасць знайсці новых сяброў і атрымаць адказы на пытанні, якія хвалююць. Напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова ў Нядзельнай школе ідзе інтэнсіўная падрыхтоўка да ўдзелу ў фестывалі праваслаўных песнапенняў “Калядная зорка”. Кожны год выступоўцы са сваімі пастаноўкамі наведваюць таксама дзіцячыя сады і школы раёна. Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

Задайте вопрос