Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Фізкультура і спорт

09.01.2018

 

У снежні 2017 года каманда навучэнцаў ДЮСШ Валожынскага раёна прыняла ўдзел у першынстве Мінскай вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2001-2003 г. н. у г. Мінску.

Па выніках спаборніцтваў сярод юнакоў у вагавой катэгорыі +90 кг Данііл Жданюк заняў 3-е месца. Сярод дзяўчат у вагавой катэгорыі да 57 кг Настасся Зайкоўская таксама заняла трэцюю прыступку п’едэстала.

27-28 снежня 2017 года каманда навучэнцаў ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» прыняла ўдзел у першынстве Мінскай вобласці ў праграме спартакіяды ДЮСШ па лёгкай атлетыцы ў Мінску.

Па выніках спаборніцтваў на дыстанцыі 3000 метраў 2-е месца заняла Надзея Каландарава, 3-е месца – у Дзіяны Лапуцкай.

У перыяд зімовых канікулаў на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна прайшлі Зімовыя першынствы па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2008 г. н. і маладзейшых, 2002 г. н. і маладзейшых; па лёгкаатлетычным кросе сярод юнакоў і дзяўчат 2001-2010 г. н. «Калядныя забегі» і спартландыя з элементамі дзюдо, з выкарыстаннем хуткасна-сілавых практыкаванняў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 70 юных спартсменаў.

Лепшымі ў першынстве па лёгкай атлетыцы сталі сярод навучэнцаў 2009-2010 г. н. на дыстанцыі 600 метраў Дар’я Марамчык, Антон Паталей; сярод навучэнцаў 2007-2008 г. н. на дыстанцыі 800 метраў – Настасся Нагорская і Данііл Мамыш; ва ўзроставай групе 2005-2006 г. н. на дыстанцыі 800 метраў – Настасся Дубатоўка і Аляксей Галубовіч; ва ўзроставай групе 2003-2004 г. н. на дыстанцыі 800 метраў – Надзея Каландарава і Данііл Выдронак; ва ўзроставай групе 2001-2002 г. н. на дыстанцыі 800 метраў – Крысціна Ламака і Ігар Князевіч.

Па выніках першынства па настольным тэнісе сярод навучэнцаў 2008 г. н. і маладзейшых сярод дзяўчат 1-е месца заняла Аліна Бункевіч, 2-е месца – Дар’я Ціганіна, 3-е месца – Вераніка Скадорва; сярод юнакоў 1-е месца ў Станіслава Язубца, 2-е – у Арцёма Лобача, 3-е – у Аляксея Болваха. Ва ўзроставай групе 2002 г. н. і маладзейшых сярод дзяўчат 1-е месца заняла Дзіяна Ліхтаровіч, 2-е – Надзея Кавалёва, 3-е – Дар’я Кашэўская; сярод юнакоў 1-е месца – у Ягора Шчогалава, 2-е месца заняў Уладзіслаў Адашкевіч, 3-е – Мацвей Ліхтаровіч.

Пераможцы і прызёры Зімовых першынстваў узнагароджаны дыпломамі і медалямі адпаведных ступеняў.

Вольга КАЧАЛКА,

метадыст ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна»

Задайте вопрос