Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Валожынскія майстры прывязлі дыпломы з абласнога свята рамёстваў “Слуцкія паясы”.

30.09.2013


У рамках свята прайшло таксама ІІІ Рэгіянальнае свята-конкурс “Беларуская лялька”. Свае работы на суд спецыялістаў і гледачоў прадстаўлялі дырэктар Сівіцкага СДК Алена Лабун і мастацкі кіраўнік Сакаўшчынскага СДК Наталля Хаванская, а таксама Таццяна Сельвясюк і Насця Баталава, якія займаюцца ў гуртку “Чароўны паясок” пад кіраўніцтвам Наталлі Хаванскай. Лялькі Алены Лабун былі адзначаны дыпломам II ступені за захаванне нацыянальнай спадчыны, астатнія ўдзельнікі атрымалі дыпломы за ўдзел у свяце. У той дзень у Слуцку таксама прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Беларускія паясы: гістарычныя шляхі развіцця і сучасная практыка”. З дакладам “Ткацтва традыцыйных паясоў у Валожынскім раёне” выступіла дырэктар Ракаўскага цэнтра фальклору і адначасова кіраўнік гуртка “Ткачыкі” Хрысціна Лямбовіч.

 

Задайте вопрос