5 студзеня 2018 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.
Мэта конкурсу – папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных традыцый, выяўленне і падтрымка юных талентаў нашай краіны. Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.
Па выніках XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”
У намінацыі “Зімні спорт”
узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені – Аляксандра Вялічка і Паліна Лукашэвіч, навучэнкі ДУА “Ракаўская сярэдняя школа” Валожынскага раёна (педагог Наталля Аляксееўна Лукашык).
У намінацыі “Навагодняя ёлка”
дыплом ІІ ступені атрымалі Анастасiя Скрыпка і Валерыя Ахрэм, навучэнкі ДУА “Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Валожынскага раёна (педагог Вераніка Вітольдаўна Скрыпка);
Віншуем пераможцаў і
жадаем далейшых творчых поспехаў!



