Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

5 студзеня 2018 года вучні Валожыншчыны сталі пераможцамі Рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”

12.01.2018

 

5 студзеня 2018 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

Мэта конкурсу – папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных традыцый, выяўленне і падтрымка юных талентаў нашай краіны. Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.

Па выніках XXI  Рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”

У намінацыі “Зімні спорт”

узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені – Аляксандра Вялічка і Паліна Лукашэвіч, навучэнкі ДУА “Ракаўская сярэдняя школа” Валожынскага раёна (педагог Наталля Аляксееўна Лукашык).

У намінацыі “Навагодняя ёлка”

дыплом ІІ ступені атрымалі Анастасiя Скрыпка і Валерыя Ахрэм, навучэнкі ДУА “Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Валожынскага раёна (педагог Вераніка Вітольдаўна Скрыпка);

 

Віншуем пераможцаў і

жадаем далейшых творчых поспехаў!

 

Задайте вопрос