Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

РЫБАКАМ-АМАТАРАМ У ЗІМОВЫ ПЕРЫЯД

16.01.2018

 

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе пра асаблівасці рыбалкі ў зімовы перыяд.

У адпаведнасці з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ўведзена забарона на некаторыя віды рыб: з 25 снежня па 28 лютага забаронена лоўля ментуза звычайнага, з 1 лістапада па 31 сакавіка – сома звычайнага.

Акрамя таго, забаронена:

– выкарыстанне прылад рыбалоўства аднаго або розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў больш за 5 штук (за выключэннем рыбаловаў, якія з’яўляюцца членамі РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» – ім дазволена лоўля рыбы з ужываннем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук);

– з выкарыстаннем кружкоў (жарліц, ставак, калабашак) і іншых аналагічных сістэм і прыстасаванняў у начны час, а таксама без указання на іх прозвішча і ініцыялаў рыбалова;

– пакіданне ўстаноўленых прылад рыбалоўства без візуальнага нагляду. У выпадку выяўлення яны падлягаюць канфіскацыі органамі рыбалоўнага кантролю.

Нагадваем, што ўлоў у рыбалоўных угоддзях, за выключэннем рыбалоўных угоддзяў, прадастаўленых у арэнду (карыстанне), дзе арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства, можа складаць не больш за 5 кг рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбы, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кг, або адной рыбы, вага якой перавышае 5 кг.

Васіль ПАЎЛАЎ,

старшы дзяржаўны інспектар Маладзечанскай міжраённай інспекцыі

аховы жывёльнага і расліннага свету

Задайте вопрос