Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ЯЕ БАГАЦЦЕ – ЛЮДСКАЯ ПАВАГА

20.01.2018

 

"Мае захапленні дастаткова простыя – здаровы лад жыцця і цікавая мастацкая літаратура", – расказвае пра сябе Жанна Баляславаўна ПЯКАРСКАЯ з Подберазі. Гэтага мудрага, разважлівага і – што там утойваць! – уплывовага чалавека ведаюць ва ўсім наваколлі. Цяпер яна на пасадзе намесніка дырэктара КСУП "Падбярэззе", а да таго 26 гадоў працавала на розных пасадах у мясцовым сельвыканкаме.

Нарадзілася яна непадалёк цэнтральнай сядзібы гаспадаркі, у вёсцы Поці, а працаваць пачала з 1986 года. Сельскі выканаўчы камітэт – такая структура, што шырока ўдзельнічае ў жыцці кожнага вяскоўца. Таму гераіні публікацыі глыбока вядомы літаральна ўсе надзённыя патрэбы жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў, як і шляхі іх вырашэння. Адпаведны вопыт набываецца толькі шырокай практычнай дзейнасцю і заўсёды застаецца запатрабаваным. Менавіта таму пасля скасавання ў 2010-м мясцовага органа ўлады Жанне Баляславаўне прапанавалі ў гаспадарцы пасаду спецыяліста па ідэалагічнай рабоце. Дарэчы, гэтыя абавязкі яна і сёння па сумяшчэнні выконвае.

Галоўнае жыццёвае крэда нашай суразмоўцы – імкнуцца не проста быць карыфеем у прафесіі, а прыносіць рэальную карысць сельгаспрадпрыемству, роднай вёсцы і людзям, якія тут жывуць.

Фота з архіва рэдакцыі

Задайте вопрос