Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ЛЮБІМ, ГАНАРЫМСЯ, ПОМНІМ...

29.01.2018

 

Пайшоў другі год, як не стала беларускага вучонага, знакамітага сына зямлі валожынскай Якава Валянцінавіча Радыны. 1 снежня яму споўніўся б 71 год. Каб ушанаваць памяць пра чалавека, які прысвяціў жыццё служэнню айчыннай навуцы, родныя, сябры, калегі сабраліся на яго малой радзіме – у вёсцы Брылькі, дзе адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі. Цяпер кожны, хто акажацца побач з домам № 64, мае магчымасць даведацца, што менавіта тут з’явіўся на свет прафесар-матэматык, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, аўтар мноства навуковых прац, падручнікаў, дапаможнікаў…

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч падкрэсліў: “Ад нас пайшоў вялікі чалавек. Ён падаваў прыклад вернага служэння Радзіме. Я ганаруся тым, што асабіста быў знаёмы з Якавам Валянцінавічам, і шчыра радуюся знакавай для нашага раёна падзеі”. Кожны падзяліўся сваімі ўспамінамі пра неардынарную персону. Для калег гэта быў аўтарытэт, прыклад, арыенцір… А як жа? Хто яшчэ мог абараніць доктарскую дысертацыю ў сталіцы Расіі ў прысутнасці дванаццаці акадэмікаў? Для родных і блізкіх ён – проста Яша: добры, шчыры, з выдатным пачуццём гумару і пастаянным імкненнем дапамагчы, падтрымаць.

Яўгеній Еўтушэнка пісаў: “Не люди умирают, а миры…”. Маштаб асобы Якава Валянцінавіча Радыны можна параўнаць з цэлым сусветам: шматгранным, часта спрэчным, але глыбокім і сапраўдным.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Задайте вопрос