У Валожыне прайшоў раённы конкурс "Школа бяспекі 2018.". У сярэдняй школе №2 горада Валожына сабраліся прадстаўнікі з пятнаццаці школ раёна. Канкурсанты былі падзелены на 3 групы па класах: 1-4, 5-7, 8-11 класы. Удзельнікам было прапанавана адказаць на 100 пытанняў па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Усе хацелі перамагчы, таму вельмі ўважліва чыталі і адказвалі на пытанні тэстаў.
Па выніках конкурсу пераможцамі сталі:
1-4 класы
Сіняўскі Матвей, ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына";
Болвах Аляксей, ДУА "Гімназія №1 г.Валожына";
Сівец Міхаіл, ДУА "Яршэвічскі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа".
5-7 класы
Чуйко Уладзіслаў, ДУА "Івянецкая сярэдняя школа";
Станкевіч Мікіта, ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Валожына";
Акушка Уладзіслаў, ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Валожына".
8-11 класы
Хацяновіч Марыя, ДУА "Пяршайскі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа";
Гайдашова Анастасія, ДУА "Сівіцкі НПК дзіцячы сад - базавая школа";
Бібік Дар'я, ДУА "Івянецкая сярэдняя школа".
Кожны пераможца атрымаў дыплом адпаведнай ступені і падарунак. Віншуем і жадаем поспехаў на абласным этапе.



