
Яўген Пятровіч МАНДРЫК па ўласнай традыцыі завітаў на Гагарынскі выбарчы ўчастак № 1, што размясціўся на базе гімназіі № 1 г. Валожына, каб прагаласаваць датэрмінова. Былы ваеннаслужачы – чалавек адказны, грунтоўны. Ён упэўнены, што грамадзянскі абавяк у кожнага павінен быць на першым месцы.
Трэці дзень датэрміновага галасавання на Багданаўскім участку № 7 пачаўся ў добрым тэмпе: першы наведвальнік завітаў амаль пасля самага адкрыцця, следам за ім – другі. Усяго ў спісах 991 чалавек, пазаўчора прагаласавала 47 выбаршчыкаў, учора – 134. Часцеё за ўсіх зараз галасуе старэйшае пакаленне, але прыходзіць і моладзь.
Марына Вікенцьеўна ГРЫНКЕВІЧ, жыхарка Багданава, ніколі не прапускае выбары.
Вольга Станіславаўна Курловіч лічыць для сябе абавязковым удзел у выбарчай кампаніі. З кандыдатамі ў дэпутаты жанчына вызначылася загадзя, бо балаціруюцца людзі, якіх яна добра ведае. У асноўны дзень галасавання жанчына будзе занятая, таму вырашыла прагаласаваць датэрмінова. На Ленінскі ўчастак для галасавання № 2 па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Вольга Станіславаўна завітала разам з сынам Аляксеем.
На Ленінскім участку для галасавання № 2 па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, што размясціўся ў будынку ДЛГУ «Валожынскі лясгас» па вуліцы Садовай”, у спісы ўключаны 1093 выбаршчыкі. Да 14 гадзін 15 лютага прагаласавалі 123 чалавекі, што складае 11% ад агульнай колькасці.
Вольга Анатольеўна РАДЫНА першы раз галасуе не ў асноўны дзень. Звычайна яны з мужам наведваюцца на ўчастак тады, калі там пануе святочны настрой. На гэты раз паспяшацца прымусілі абставіны. Увогуле жанчына ставіцца да выбарчай кампаніі сур’ёзна. Не было ніводнага выпадку, каб праігнаравала такія падзеі.
У другі дзень датэрміновага галасавання на Чапаеўскім участку № 5 было людна. Большасць жадаючых аддасць свае галасы – ветэраны працы ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”, у памяшканні якога размешчаны ўчастак.
Ніна Антонаўна ІОДА – былы галоўны эканаміст прадпрыемства. Жанчына цікавіцца палітычнымі падзеямі рэспублікі, выбарчыя кампаніі ніколі не ігнаравала. Аддае перавагу датэрміноваму галасаванню. Упэўнена, што ўдзел ва ўсенародных акцыях абавязковы для кожнага грамадзяніна.
Адметнасць выбарчай кампаніі 2018 года для вайскоўцаў Валожынскай брыгады ў тым, што на гэты раз вырашана не ствараць участак на тэрыторыі часці. Ваеннаслужачыя тэрміновай службы галасуюць на Кастрычніцкім участку № 3, афіцэры і прапаршчыкі – па месцы жыхарства.
У спісе тых, хто павінен аддаць свой голас на ўчастку, які размешчаны ў сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі, 226 чалавек. Кіраўніцтва часці паклапацілася аб дастаўцы асабовага складу да месца для галасавання. Аднымі з першых ададалі свае галасы 16 юнакоў – радавых, яфрэйтараў, сяржантаў. Большасць маладых людзей галасуюць не першы раз. Аб тым, як праходзіць гэты працэс, праінфармаваны. У пакоі адпачынку і інфармавання часці размешчаны куток выбаршчыка. Таму з асобамі кандыдатаў у дэпутаты, іх праграмамі салдаты азнаёмлены.
Добра разумеюць свой грамадзянскі абавязак радавы Уладзімір Іванавіч МІЛЮКІН з Віцебска; радавы Ілля Генадзьевіч ФАРЫНО, наш зямляк з вёскі Доры; малодшы сяржант Іван Андрэевіч КАЧАНАЎ, які прыбыў на службу з Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці; радавы Аляксей Уладзіміравіч КАТУЛЬСКІ з Оршы і радавы Аляксей Ігаравіч ГОЛУБЕЎ з Любаншчыны.



