Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ДАТА, ШТО АДГУКАЕЦЦА БОЛЕМ…

18.02.2018

 

15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, адбылася традыцыйная сустрэча былых “афганцаў”. Людзей, што прайшлі пекла той вайны, вітаў старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка. Да шчырай размовы з інтэрнацыяналістамі далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Францавіч Глінскі, намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іосіфавіч Бібік, спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Кіраўнік раённай вертыкалі адзначыў, што мужныя людзі, за плячамі якіх сапраўдныя баявыя будні, з’яўляюцца гонарам беларускага народа. Падтрымаць кожнага з іх і дапамагчы сем’ям тых, хто навечна застанецца ў памяці родных і таварышаў маладымі, – наш святы абавязак.

Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Рыгор Мікалаевіч Русакевіч у гэты дзень выступіў перад актывам раёна з інфармацыяй аб рабоце Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. Колькі ўсяго выхадцаў з Валожыншчыны ў розныя гады неслі службу ў далёкай усходняй краіне, дакладна невядома. Многія нашы землякі, памяняўшы месца жыхарства, прызываліся з іншых гарадоў Савецкага Саюза. Магчыма назваць толькі прыкладную лічбу – каля ста чалавек. Сёння на ўліку ў арганізацыі – 60 чалавек. Як адзначыў Пётр Іосіфавіч Бібік, пакаленне “афганцаў” паступова бярэ на сябе тыя ж абавязкі перад грамадствам, што трывала замацаваліся за ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, – патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыя службы ва Узброеных Сілах рэспублікі. Побач з намі засталіся толькі 14 герояў, якія ў далёкія 40-я здабывалі для нас перамогу. Менавіта яны ў свой час сталі арыенцірам для хлопцаў пакалення 80-х. І яны, як іх дзеды, выстаялі. Толькі, на жаль, дадому вярнуліся не ўсе…

У памяць аб загінуўшых кіраўніцтва раёна, афіцэры і салдаты Валожынскай брыгады, прадстаўнікі адасобленай групы ваеннага камісарыята і 19 ветэранаў вайны ў Афганістане ўсклалі вянкі і кветкі да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, што ў скверы ля райвыканкама.

Тры кропкі на карце Валожыншчыны – вёска Зарэчная, Гародзькі, Ракаў –  нязменны маршрут у гэты дзень для трох груп, у склад якіх, акрамя непасрэдных удзельнікаў падзей, увайшлі прадстаўнікі РК БРСМ, вайскоўцы. Павел Падрэз, Валянцін Сліж, Іван Мазура назаўсёды застануцца ў памяці тых, хто іхведаў і любіў, маладымі, прыгожымі, самымі лепшымі ў свеце сынамі, братамі, сваякамі, каханымі. Іх усмешлівыя вочы глядзяць на нас з помнікаў на вясковых могілкаў і з памятных дошак, што па ініцыятыве таварышаў устаноўлены на Багданаўскай, Гародзькаўскай і Ракаўскай школах. У гэтых установах адукацыі старанна захоўваюць памяць пра землякоў. 15 лютага ўрокі памяці ў іх гонар – абавязковыя.

Незагойныя раны на сэрцах скарацілі жыццё людзей, што страцілі сыноў. Пайшлі з жыцця таты і матулі Валянціна і Івана, ужо няма і бацькі Паўла. Толькі Яніна Юльянаўна Падрэз праз дзесяцігоддзі нясе свой боль і бязмежную тугу пра адзінае дзіця.  Жанчына, што  пахавала сына, як да родных ставіцца, да яго таварышаў. Яна даўно стала для кожнага з іх матуляй.

Суровыя твары, пранікнёныя словы… У гэты дзень ніхто не звяртае ўвагі на былыя званні і сённяшнія пасады. Многія маюць ордэны і медалі, у іншых не засталося нават фота на памяць. Некаторыя сталі кіраўнікамі, а хтосьці шчыра выконвае абавязкі рабочага, вадзіцеля, механізатара… Штогод з розных куткоў раёна гэтыя мужныя людзі спяшаюцца ў райцэнтр дзеля таго, каб пабачыць сяброў і саслужыўцаў, наведаць магілы загінуўшых і тых, хто пакінуў іх рады ўжо ў мірны час. Яны дзеляцца навінамі, абмяркоўваюць планы і хоць раз у год даюць волю ўспамінам, якія звычайна старанна хаваюць у тайніках памяці.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Задайте вопрос