Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Аб’ядналіся кірмаш і масленіца…

20.02.2018

 

Кірмашы ў нашым райцэнтры ладзяцца дастаткова часта. Не стаў выключэннем і асноўны дзень выбарчай кампаніі. На плошчы Свабоды Валожына размясціўся “палатачны гарадок”, дзе прадукцыю на дапытлівы густ пакупніка прадаставілі ўстановы гандлю, прамысловыя і сельскагаспадарчыя арганізацыі, фермерскія гаспадаркі, а таксама рамеснікі. Кожны наведвальнік знайшоў тавар па душы і кашальку! Ад вільготнасці і марозу здорава ратавалі ўха і шашлыкі, якія гатавалі ў рэжыме “онлайн” прадстаўнікі грамхарчу райспажыўтаварыства.

Разам з работай кірмашу прайшло і святкаванне Масленіцы – старажытнага свята, звязанага з культам прыроды. Ініцыятарамі і арганізатарамі забаў выступілі артысты народнага гурта народнай песні “Сваякі” РЦК, а таксама ўдзельнікі творчага калектыва Сакаўшчынскага дома культуры. Карагоды, спевы, танцы і, вядома ж, частаванне свежымі духмянымі блінамі, з задавальненнем падтрымалі і малыя, і дарослыя жыхары райцэнтра.

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама ўнеслі долю пазітыву. Цікаўная дзятва агледзела і памацала баявы рыштунак выратавальнікаў, пасядзела за рулём аўтацыстэрны, паўдзельнічала ў міні-віктарыне па правілах пажарнай бяспекі, вынікам якой стала ўручэнне сувеніраў. Таксама ўсе жадаючыя атрымалі магчымасць сфатаграфавацца і пагарэзіць з роставай лялькай пажарніка.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Задайте вопрос