Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Урачыста сустрэлі Свята

26.02.2018

Традыцыйна 23 лютага на плошчы Свабоды горада Валожына прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны.

У час урачыстасці з віншавальнымі словамі да прысутных звярнуліся старшыня валожынскага райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка і камандзір 153-й асобнай Кёнігсбергскай ордэна Чырвонай Зоркі радыётэхнічнай брыгады асобага прызначэння Андрэй Віктаравіч Калач. Ад раённай арганізацыі “Беларускі саюх афіцэраў” выступіў Уладзімір Уладзіміравіч Сёмін.

Самым відовішчным, кранальным момантам год ад году становіцца ўскладанне кветак да брацкай магілы. У гэтай цырымоніі традыцыйна прымаюць удзел прадстаўнікі ўсіх працоўных калектываў горада.

Апафеозам афіцыйнай часткі мерапрыемства стаў парадны марш вайскоўцаў.

Задайте вопрос