Напярэдадні 23 лютага ваенны камісар адасобленай групы ваенкамата Ма-ладзечанскага і Валожынскага раёнаў Юрый Вітальевіч Нахай завітаў па трох валожынскіх адрасах, каб выканаць ганаровую місію – уручыць юбілейныя медалі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
Новыя зіхоткія нагрудныя знакі ўпрыгожылі лацканы парадных пінжакоў нешматлікіх ужо прадстаўнікоў легендарнага пакалення воінаў-вызваліцеляў – Уладзіміра Антонавіча Шаблыкі, Аляксея Іванавіча Санталава і Васіля Рыгоравіча Пасекі. Ветэраны шчыра падзякавалі за ўвагу: ім было прыемна, што колішнія баявыя заслугі не забыты нашчадкамі.
Дарэчы, у раёне такія ўзнагароды атрымаў 21 чалавек. Для ўручэння на месцах яны былі перададзены старшыням сельвыканкамаў.

Колішні франтавік Уладзімір Антонавіч ШАБЛЫКА з радас¬цю сустрэў ганаровага госця.

Юбілейныя медалі Ю. В. Нахай уручыў валожынскім ветэранам А. І. САНТАЛАВУ і В. Р. ПАСЕКУ.



