Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“ПЫТАННЕ ЗАСТАЕЦЦА АДКРЫТЫМ”

27.02.2018

 

Будзем зрушваць яго з мёртвай кропкі”, – паабяцаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ жыхарцы з вуліцы Маладзёжнай райцэнтра, якая звярнулася да народнага абранніка з набалелай праблемай.

Як патлумачыў сітуацыю начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А. Я. Аліеў, шмат захадаў зроблена, і цяпер усё будзе залежыць ад выбару саміх гаспадароў дамоў. У прыватнасці, ёсць арганізацыя, што гатова ўзяць на сябе ўсе работы – зараз яна займаецца вырабам праектна-каштарыснай дакументацыі, тады стане вядома агульная сума неабходных сродкаў. У далейшым плануецца арганізаваць сход зацікаўленых грамадзян, на якім будуць разгледжаны хвалюючыя пытанні. А вось што датычыцца фінансавай падтрымкі, то, згодна з дзеючым заканадаўствам, у раёне індывідуальнай забудовы дзяржава павінна зрабіць дарогу ў гравійным выкананні, электраасвятленне і водаправод. Усе астатнія віды работ – газіфікацыя, каналізацыя – адносяцца да паляпшэння якасці жыцця, і іх грамадзяне ажыццяўляюць за свой кошт.

Дэпутат І. С. Маркевіч пастараецца на сваім узроўні выйсці на жыллёва-камунальную гаспадарку рэспублікі, аблвыканкам з прапановай уключыць работы па правядзенні цэнтральнай каналізацыі ў інвестпраграму, як гэта было зроблена з дзіцячым садам у Івянцы.

На прыёме грамадзян прысутнічаў старшыня раённага Савета дэпутатаў С. Ф. Глінскі, які паведаміў добрую навіну для жыльцоў дадзенага мікрараёна. Жыллёва-камунальная гаспадарка раёна заключыла дамоўленасць з дарожнікамі на набыццё асфальтагранулята, і з надыходам спрыяльнага надвор’я вуліцы падсыпяць спецыяльнай сумессю.

Прапановы ў нарматыўныя акты па пытаннях гандлю і грамадскага харчавання ў малых населеных пунктах унёс прыватны прадпрымальнік з Валожына. Яны тычацца Указа Прэзідэнта № 345, які прыняты ў верасні 2017 года, дзе прадугледжаны льготы па падатках. Згодна з ім, населеныя пункты вызначаюць абласныя Саветы дэпутатаў. У Мінскай вобласці да такой катэгорыі пакуль аднесены толькі два раёны: Барысаўскі і Пухавіцкі.

Пасадзейнічаць у адкрыцці ўласнай справы папрасіў дэпутата малады чалавек з райцэнтра. Ён хоча набыць адзін з пустуючых будынкаў, аднак не можа высветліць, каму ён належыць. І. С. Маркевіч даручыў аддзелу эканомікі райвыканкама дэталёва ва ўсім разабрацца і даць канкрэтны адказ.

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

фота аўтара

Задайте вопрос