У раённым Цэнтры культуры адбылося III Рэгіянальнае свята-конкурс “Саламяны павук”.
Конкурс праводзіўся ў розных намінацыях. На працягу трох гадзін канкурсанты павінны былі сплесці “павука”. Асабліва радавала, што ўдзельнічала многа школьнікаў, іх творы былі выкананы бездакорна, што выклікала вялікае захапленне і асаблівае замілаванне. Знаўцы найбольш цэняць у “павуках” ажурнасць, лёгкасць, дэкаратыўнасць.
Да ўвагі журы, якое ўзначальваў старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, прафесар, доктар мастацтвазнаўства, Яўген Сахута, было прадстаўлена шмат “павукоў” з дамашняй калекцыі.
Дыпломы пераможцаў атрымалі Вольга Смагіна (Барысаўскі раён) – у намінацыі пірамідальны “павук”,
Наталля Карповіч (Нясвіжскі раён) – у намінацыі рамбічны “павук”,
Таццяна Гурбо (Слуцкі раён) стала лепшай у намінацыі “павук-зорка”, а Вікторыя Янцэвіч (Мядзельскі раён) вылучылася ў вырабе падвясной канструкцыі на абручы.
За лепшую калекцыю хатніх работ дыплом атрымала наша зямлячка Леанарда Капуста з Івянца.
Гран-пры і каштоўны падарунак за “павука-зорку” павезла дамоў майстар з Маладзечна Таццяна Пархамчук. А першае месца ў гэтай жа намінацыі занялі Юліяна Равяка, Таццяна Бяззубенка, Ганна Лаўрыновіч з Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў.
Уручаны дыпломы 23-м удзельнікам свята.



