Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Майстар Мінскай вобласцi

12.11.2013

 

Конкурс “Майстар Мінскай вобласці”, які праводзіўся на Міншчыне ўпершыню, сабраў на адной сцэне адразу ўсіх прадстаўнікоў шматлікіх прафесій. Больш за паўгода каля тысячы спецыялістаў спаборнічалі ў розных галінах, але толькі 13 прафесіяналаў выйшлі ў фінал. Сярод іх – швачка, будаўнік, настаўнік, лесаруб, журналіст, прадавец, урач, слесар. Наша зямлячка Наталля Анатольеўна Смяян, повар медыка-сацыяльнай установы “Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат”, таксама трапіла ў лік лепшых. Узнагароджвалі пераможцаў у Доме культуры Дзяржынска. Фіналісты ў дадатак да ганаровага звання “Майстар вобласці” атрымалі ў падарунак тэлевізары. Мерапрыемства арганізавала абласное аб’яднанне прафсаюзаў, сацыяльным партнёрам выступіў аблвыканкам.

Задайте вопрос