Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Сардэчна віншую Вас са святам працы!

27.04.2018

Паважаныя жыхары Валожынскага раёна!

Сардэчна віншую Вас са святам працы!

          Дзень Першамая даўно ўвайшоў у наша жыццё, сімвалізуючы радасць творчасці і самаадданай працы на карысць роднай зямлі. Міжнародная гісторыя гэтай традыцыі адыходзіць у далёкае мінулае.

          Сёння Першамай сімвалізуе пачатак вясны і нясе ў сабе значны эмацыянальны зарад абуджэння і адраджэння.
Свята працы згуртоўвае людзей розных прафессій, надае ўпэўненасць ва ўласных сілах і магчымасцях, прымушае рэальна ацаніць як свой асабісты, так і агульны ўклад у будаўніцтва мірнага жыцця на роднай зямлі.
           У гэты дзень мы славім ветэранаў і перадавікоў вытворчасці, іх маладую змену, усіх працаўнікоў, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт краіны.
Спадзяёмся, што і наша сумесная дзейнасць дапаможа роднаму краю стаць яшчэ багацейшым і прыгажэйшым.
            Няхай у гэты святочны дзень нашы сэрцы і душы напоўняцца вясновым цяплом, усмешкамі, дабрынёй, аптымізмам, верай у саміх сябе і тых, хто побач з намі!
           Жадаю, каб ваша праца заўсёды была запатрабавана і ацэнена па вартасці, каб яна прыносіла вам маральнае задавальненне і матэрыяльны дабрабыт. Здароўя, шчасця, аптымізму і добрага вясновага настрою!

Вераніка Загорская
старшыня Валожынскага
раённага аб'яднання прафсаюзаў

Задайте вопрос