Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

НАЗНАЧЭННІ

04.05.2018

 

Намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай работы назначаны Ігар Уладзіміравіч ШАКУН.

Ігар Уладзіміравіч нарадзіўся ў Валожыне ў 1964 годзе. У 1987-м закончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя Фрунзе МУС СССР, а ў 1998-м – Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём “За бездакорную службу”.

Шлях у прафесію пачынаў аўтаслесарам у Валожынскай райаграпрамтэхніцы. Пасля службы ў арміі і вучобы ў школе міліцыі стаў участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. Пасля гэтага ўся кар’ера І. У. Шакуна была звязана з раённым аддзелам унутраных спраў. Ён працаваў у аддзелах крымінальнага вышуку, барацьбы з эканамічнай злачыннасцю. Затым быў назначаны першым намеснікам начальніка РАУС, а з 2005 па 2018 гады ўзначальваў гэту структуру. З сакавіка да назначэння на цяперашнюю пасаду Ігар Уладзіміравіч працаваў старшынёй Валожынскага сельскага выканаўчага камітэта.

Задайте вопрос