Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ТАКАЯ ПАТРЭБНАЯ ПАДТРЫМКА

24.07.2018

 

Згодна з Рашэннем Савета дэпутатаў, якое прынята на аснове Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гг.” (падпраграма “Сям’я і дзяцінства”), да першага верасня будуць праведзены грашовыя выплаты шматдзетным сем’ям, дзе выхоўваюцца трое і больш непаўналетніх дзяцей, якія набываюць агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю (на ўзроўні агульнай школьнай адукацыі).

Як паведаміла загадчык аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН Алена Аляксееўна Рай, у мінулым годзе сумы ў памеры 33 рублёў на адно дзіця атрымалі 476 сем’яў (972 дзіцяці). Усяго выплачана было 32 тысячы рублёў. У сувязі з тым, што колькасць шматдзетных сем’яў з кожным годам павялічваецца, мяркуецца, што і колькасць выплат узрасце. Сума таксама павялічана, яна складае 50 рублёў на адно дзіця.

Зараз вядзецца сумесная работа з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме і сельвыканкамамі па ўдакладненні спісаў тых, хто можа прэтэндаваць на ўказаны від матэрыяльнай падтрымкі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос