Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ПЫТАННІ ВЫРАШАЛІСЯ СТАНОЎЧА

27.07.2018

Падчас выязнога прыёму грамадзян, які правёў на Валожыншчыне першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч МАКАР.

    Згодна з папярэднім запісам, першымі да чыноўніка звярнуліся за парадай і дапамогай трое жыхароў дома № 4, размешчанага па вуліцы Савецкай райцэнтра. Іх праблема доўжыцца не першы год і з цягам часу становіцца ўсё больш вострай. Гутарка ішла пра правядзенне капітальнага рамонту будынка.

    Акрамя іншых прадстаўнікоў службаў і ведамстваў, на прыёме прысутнічаў і дырэктар РУП «Валожынскі жылкамунгас» Міхаіл Міхайлавіч Унучак. Ён растлумачыў заяўнікам паслядоўнасць запланаваных дзеянняў. Указаны дом уключаны ў план рэканструкцыі (інфармацыя пра гэта раней публікавалася ў раённай газеце), ужо заказаны адпаведны праект. На рамонт будуць выдзелены бюджэтныя сродкі. Магчыма, на час правядзення работ запатрабуецца адсяленне жыхароў дома, гэта пытанне сёння вырашаецца. Непасрэдная рэалізацыя справы пачнецца ў 2019 годзе.

    Дадатковая просьба аб неабходнасці тэрмінова адрамантаваць дахавае пакрыццё таксама вырашылася станоўча. Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама даручыў жыллёва-камунальнай службе закрыць гэта пытанне сёлета.

    Яшчэ адзін заяўнік звярнуўся да Ігара Мікалаевіча па пытанні выдзялення зямлі для вядзення фермерскай гаспадаркі. Ён займаецца гадоўляй быкоў, іх у чалавека ўжо 50. Непаразуменні ўзніклі з сельгаспрадпрыемствам, на тэрыторыі якога і дзейнічае фермер. Мужчына прайшоў усе неабходныя працэдуры, атрымаў узгадненне ў аблвыканкаме, а вось на месцы яму падпісваць заключны дакумент не спяшаюць. У выніку справа зноў і зноў адкладваецца.

    І. М. Макар выслухаў тлумачэнні кіраўніка ўказанага таварыства, папярэдзіў аб недапушчэнні фармалізму ў рабоце. Затым чыноўнік выклікаў прадстаўніка землеўпарадкавальнай службы і даў абодвум даручэнне выехаць на месца, разабрацца ў сітуацыі і вырашыць яе ў самы кароткі час. Зразумела, на карысць пакрыўджанага доўгім чаканнем гаспадара.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Задайте вопрос